Thursday, 25.04.2024, 23:41
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Дзесяць прыказаньняу для беларускага жаунера.

Дзесяць прыказаньняу для беларускага жаунера.

1.
Калі ты праваслаўны,-ня думай, што ты расіец. Калі ты каталік,-ня думай, што ты паляк. Ведай, што ты беларус, і гавары ўсюды толькі пабеларуску, бо гэта-твая родная мова, мова тваіх бацькоў і дзядоў. Хто саромеецца сваей роднай мовы, той ня сын свайго краю, той нявольнік у чужых і здрайца свайму народу. Твой край, народ і мова ня горшыя за іншыя краі, народы і мовы.

2.
Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым абаронцам сваей зямлі. Сьмела ваюй з тымі, хто хоча забраць тваю гасподу. Калі хочаш сам быць гаспадаром сваей працы, дык ты павінен, як усе іншыя народы, не баючыся сьмерці, са зброяй ў руках пайсці на ворага, каторы забірае тваю зямлю. А калі пабаішся сьмерці і пусьціш ворага да сябе, дык ён заваюе твой край, і ты ў яго, як парабак пойдзеш на сьмерць, бараніць чужыя інтарэсы, як ты і дагэтуль праліваў кроў за чужых.

3.
Ты павінен зразумець, што воля-гэта ня ёсць грабаваць, адбіраць чужую ўласнасьць і ня слухаць разумнейшых людзей. Хто гэтак робіць-даводзіць свой край да голаду і няшчасьця, паганіць сваё імя і дапамагае няволі. Праўдзівая і разумная воля робіць у краі парадак, папраўляе дабрабыт усіх людзей, каб яны былі ўсе роўные, сытые і добра адукаваные і каб карысталі самі з сваей працы. Гэта можа быць толькі тады, калі адважна будзеш ваяваць.

4.
Ты павінен быць гордым і шчасьлівы тым, што стаіш пад Беларускім Нацыянальным Сьцягам, што ты ўзброены дзеле таго, каб стаяць за роўнасць Беларусі з другімі народамі зямлі. Сваю беларускую славу ты павінен бараніць да апошняй кроплі крыві.

5.
Ты павінен памятаць, што тваё ўласнае шчасьце і шчасьце ўсяго Беларускага Народу-ў тваіх руках. Ты павінен быць шчырым і верыць ў сваю правату, ў сваю сілу, зразумець, што ты ня горшы за ўсіх і маеш право жыць сваім асобным жыцьцём. Але гэтага кожны народ дабіваецца сілай, каторая і ёсьць у цябе.

6.
Памятай, што праз доўгіе вякі толькі цяпер наступіў момант, калі можаш называцца Беларускім жаўнерам, калі можаш класьці фундамэнт для новага жыцьця Беларусі і быць самім сабою. Калі цяпер прапусьціш гэты момэнт, дык потым сам праклянеш сваё гаротнае жыцьцё пад чужацкай няволяй.

7.
Калі хто з ворагаў беларускай справы зьвернецца да цябе з салодкімі словамі і скажа табе: Будзь, як і быў дагэтуль, пад цёплай апекай Расіі, ці якога іншага народу, дык ня вер яму-гэта твой найгоршы вораг. Гэта-адзін з тых, каторые дагэтуль цябе трымалі ў няволі нацыянальнай, сматкалі тваю крывавую, потную працу і ты быў гноем для яго народу. Ня вер яму, бо ён хоча мець цябе за парабка і надалей. Шануй тых з чужых народаў, якіе шануюць і цябе, як Беларуса.

8.
Калі хто з тваіх таварышоў пачне цябе падбухторваць, каб перайсьці да варожага стану, дык твой сьвяты абавязак справядлівага чалавека, шчырага жаўнера і вернага сына Беларускай зямлі, адвярнуцца ад яго з агідай, й бо ён здрайца. Здрайство-гэта самая найвялікшая подласьць і гідасьць, каторая нішчыць краі і народы. За здрайство павінна быць самая цяжкая кара.

9.
Твой начальнік-гэта твой брат і таварыш па стужбе. Ён такі-жа салдат, як і ты. Толькі па сваёй адукацыі вайсковай ён, як спецыяліст, паказывае табе, што рабіць. Калі ёсьць дысцыпліна, ёсьць парадак. Дысцыпліна і асьвядомленнасьць кожнага салдата-галоўная аснова пабеды. Нашая прыказка кажа: без правадыра войско гіне.

10.
Кожны беларускі ваяка, ад звычайнага радавога да гэнэрала, павінен памятаць, што ён,-абаронца незалежнай Беларусі,-адзін з найлепшых грамадзян роднай зямлі і займае самае пачэснае месцо ў грамадзянстве.

Падаў З. Бядуля.

Крыніца: Падарунак Беларускаму Жаўнеру / Выданьне Беларускай Вайсковай Камісіі.-Менск: Друкарня Інвалідаў, 1920.

Алічбаваў С. Кабрусёў.
Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (29.11.2013)
Views: 989 | Tags: БНР | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [97]
Section categories
Артыкулы [97]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz