Friday, 22.06.2018, 00:27
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Цэшкі афіцэраў БВК

Цэшкі афіцэраў БВК

Сяржук Кабрусёў

У канцы чэрвеня 1919 года пры Галоўнам камандаванні Войска Польскага пачала працаваць Беларуская вайсковая камісія. Камісія планавала стварыць хаўрусны Польшы Беларускі легіён. Але справа скончылася нічым-пілсудчыкі знішчылі беларускае войска. Для афіцэраў БВК была распрацавана арыгінальная сістэма знакаў рознасці. Шарга на кіцелі пазначалася камбінацыяй б-ч-б стужак, на наплечніках была Пагоня. Замест наплечнікаў з Пагоняй таксама ўжывалі наплечнікі з зорачкамі. На фуражках афіцэраў вайсковы стан пазначаўся спалучэннем зорачак і галуноў. Сістэма чымсці нагадвала польскую, замест Арла пілсудчыкаў беларусы ўжывалю Пагоню. У працу пайшла сімволіка, якая раней ужывалася службоўцамі і навучэнцамі Віленскай губерніі Расійскай Імперыі. Так падсцяжны Аляксандр Прушчынскі (намеснік старшыні БВК) і падпаручнік Макар Касцевіч насілі цэшкі Віленскай беларускай гімназіі. Камандзір беларускага батальёна палкоўнік Гасан Канапацкі прышпіліў цэшку паліцыянта Віленскай губерніі. Але перад гэтым яе дапрацавалі-з цэшкі выдалілі карону і пафарбавалі.

Камандзір беларускага батальёна палкоўнік Гасан Канапацкі

Цэшка расійскага паліцая. Знаходка археолага.

Цэшка Г. Канапацкага (фотаздымак з выдання Жаўнеры БНР. Латышонак А. ).

Цэшка Віленскай беларускай гімназіі.

Падпаручнік Макар Касцевіч.

Аляксандр Прушчынскі

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (24.11.2014)
Views: 389 | Comments: 1 | Tags: БНР | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz