Friday, 22.06.2018, 00:35
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Беларускія камандас у першай палове 90-х гадоў 20 ст.

Беларускія камандас у першай палове 90-х гадоў 20 ст.

Аўтар Сяржук Кабрусёў.

Гісторыя.

38-я асобная гвардзейская Венская Чырвонасцяжная паветрана-дэсантная брыгада.

Брыгада створана 1 чэрвеня 1990 года з 38-й дэсантна-штурмовай брыгады, дыслакавалася ў Бярэсці. 3 траўня 1992 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і пастановай Міністэрства Абароны №6 ад 7 траўня 1992 года брыгада ўвайшла ў склад Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. 1 верасня 1995 года брыгада ў вайшла ў склад Мабільных Сілаў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь пад назвай 38-я гвардзейская асобная мабільная брыгада.

Нашыўка дэсантнікаў 38 дшб. 1992-1995 гг. Прышывалася на правае рукаво. Прычым верхняя частка са сцяжком адразалася і прышывалася асобна трошкі вышэй.

Дэмбельскі варыант.

103-я гвардзейская ордэна Леніна Чырвонасцяжная ордэна Кутузава 2-й ступені паветрана-дэсантная дывізія імя 60 год БССР.

20 траўня 1992 года 103-я гвардзейская пдд (камандзір Калабухаў Рыгор Андрэевіч) была ўключана дырэктывай №5 Міністра абароны Беларусі ў склад Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. Штаб кіраўніцтва дывізіяй знаходзіўся ў Полацку.

У склад 103-й пдд Узброеных Сілаў Беларусі ўваходзілі: 317-ты парашутна-дэсантны полк. Знаходзіўся ў Віцебску. 350-ты парашутна-дэсантны полк. Знаходзіўся ў мястэчку Баравуха-1. 357-мы парашутна-дэсантны полк. Знаходзіўся ў мястэчку Баравуха-1. У 1993-м годзе дывізія расфармавана, а на базе яе парушутна-дэсантных палкоў (317, 350) створаны асобныя мабільныя брыгады, з 357 пдп–357-мы асобны вучэбны мабільны батальён. Вучэбны батальён знаходзіўся ў вучэбным цэнтры “Ласвідава”. У жніўні 1995 года расфармаваны.

На базе кіраўніцтва 103-й пдд было створано Кіраўніцтва Мабільных сілаў Рэспублікі Беларусь.

Нашыўка з'вяза асобага прызначэння 103-й пдд пры камендатуры. 1992-1996 гг.

5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння.

31 снежня 1992 года 5 абрсп ГРУ ГШ увайшла ў склад Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца 5абрспр ў Мар`інай Горцы.

Строй.

3 студзеня 1990 года па жнівень 1991 года 103-я пдд уваходзіла ў склад памежных войскаў КДБ СССР. Дэсантнікі насілі ў гэты час зялёныя наплечнікі, пятліцы, бярэт і нашыўку пдв з зялёным полем. Ужыванне памежных знакаў рознасці ў гэтай дывізіі пэўны час працягвалася і пасля ўваходжання яе ў склад Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. Пазней дывізія перайшла на блакітныя бярэты, пятліцы і наплечнікі. Цэшкі і нашыўкі ўжываліся былога Савецкага Войска. З наплечнікаў беларускія дэсантнікі выдалялі літары СА, а з нашывак сэрп і молат. Такую мадыфікаваную нашыўку ўжывалі прыкладна да 1996 года, калі войска атрымала нашыўку з чырвона-зялёным сцягам. Беларускія нашыўкі з бел-чырвона-белым сцягам і цэшкі з Пагоняй ужываліся рэдка, негледзячы на тое, што наштампавалі іх у вялікай колькасці. Такую непавагу да беларускіх знакаў рознасці можна растлумачыць толькі сабатажам афіцэраў. Пасля стварэння мабільных брыгад у 1993 годзе, дэсантнікі пачалі прышываць на правае рукаво нашыўку з воўкам і парашутам (з 1994 года такую нашыўку пачалі насіць і ў 5 абрсп). Дэсантнікі ў палках 103 пдд найчасцей штодзённа насілі савецкі строй мадэлі 1969 года (галіфэ, фуражыркі), закатвалі рукавы, не зашпільвалі каўнер, каб была бачна цішотка. На нагах кірзачы. Дзягі з пянтаклям. Камуфляж і бярэт выкарыстоўваўся ў якасці параднага строя.

Камандас з 5абрспр у якасці палявога і штодзённага строя працягваў насіць савецкі дэсантны камуфляж М86/88, пясочны прыжковы касцюм. На галавах камуфляжныя кепкі, узімку камуфляжныя курткі. Экіпіроўка гэтага адзела беларускага войска была на высокім узроўні. Не горшай была экіпіроўка і ў 38-й пдб.

Бярэт дэсантніка.

Сцяжок на бярэт дэсантнікаў. 1992-1995 гг.

Ганаровая варта мабільнай брыгады. 1996 г.

Афіцэр мабільнай брыгады. 1996 г.

5абрспр. 1993-1995 г. 1-шы батальён 3-я рота.

Знакі.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (27.08.2016)
Views: 843 | Tags: рб | Rating: 5.0/2
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz