Monday, 17.12.2018, 21:20
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Беларускае войска ў першай палове 90-х гадоў 20 ст.

Беларускае войска ў першай палове 90-х гадоў 20 ст.

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

20 верасня 1991 года пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь былі створаны Узброеныя Сілы Беларусі. Асновай беларускага войска сталі вайсковыя злучэнні былой Беларускай вайсковай акругі СССР, у прыватнасці, 28-е Чырвонасцяжнае агульнавайсковае войска, 7-я танкавае войска, 5-е гвардзейскае танкавае войска, 51-я гарматная дывізія, 72-гі гвардзейскі акружны вучэбны цэнтар, 120-я гвардзейская мотастралковая дывізія ды іншыя адзелы. У жніўні 1992 года ў выніку рэарганізацыі войска быў створаны 5-ты гвардзейскі вайсковы чырвонасцяжны корпус. У 1993-м годзе былі створаны 28-мы вайсковы корпус, 7-мы вайсковы корпус (у 1994-м годзе пераназваны ў 65-ты вайсковы корпус). 

Сучаснае беларускае войска выкарыстоўвае элементы рыштунка і строя, якія былі распрацаваны яшчэ ў 60-80-х гадах 20 ст для савецкага войска. У пачатку 90-х гэта зьява насіла масавы характар. Пяхота, гарматнікі, дэсантнікі працягвалі насіць штодзённа савецкі палявы строй пясочнага колера мадэлі 1969 і 1988 гадоў, лётчыкі савецкі камуфляж мадэлі 1984/88 года (Дубок). Цэшкі ўжываліся савецкія. Нашыўкі, наплечнікі тасама ужывалі савецкія, толькі з іх выдалялі літары СА, з нашывак сэрп і молат. На савецкіх шынэлях перашывалі жоўтыя гузікі з пянтаклям на белыя з Пагоняй.

З 1993 года беларускае войска пачало паступова пераходзіць на парадны, парадна-выходны, штодзённы і палявы строй новай мадэлі. Новы вайсковы строй уводзіўся пастановай Савета Міністраў Беларусі №301 ад 7 траўня 1993 года.

Абмундзіраванне вайсковае.1995 год.

Афіцэры да параднага і штодзённага строя атрымалі зялёныя кіцелі. Кіцель зашпільваецца на 4 вялікія белыя гузікі з Пагоняй. Наплечнікі суконныя, ушытыя ў кіцель, зашпільваюцца на белыя малыя гузікі з Пагоняй. Афіцэры на наплечніках носяць белыя малыя і вялікія рыфлёныя зорачкі, пасак няма. На каўнеры белыя пятлічныя знакі. Пятліцы агульнавайскавыя-валошка ў вянку. На левае рукаво прышыты тарчык МА з бел-чырвона-белым сцягам. У роце ганаровай варты тарчыкі тканыя, прышывліся злева і справа.

Фуражка зялёная. Цэшка вялікая белая з Пагоняй. Матузок белы. Гузікі на фуражцы маленькія белыя з Пагоняй. У ВПС і ў ПДВ афіцэры над Пагоняй насілі на фуражках белую "крылатую валошку". У роце ганаровай варты над Пагоняй белая валожка ў вянку з бел-чырвона-белым сцягам. У генералаў цэшкі жоўтыя.

Агульнавайсковыя пятлічныя знакі.

Кіцель летні. Наплечнікі абрэзаны.

Кіцель летні штодзённы зялёны. Зашпільваецца на зялёна-карычневыя гузікі з Пагоняй. Наплечнікі ўшытыя ў рукаво зялёныя без пасак у афіцэраў. Ніжнія кішэні зашпільваюцца на замок.

Кашуля летняя штодзённая зялёная. Наплечнікі зялёныя прышыўныя. На наплечніках пятлічныя знакі.

Парадны кіцель і нагавіцы для жаўнераў і падафіцэраў.

Жаўнеры і падаафіцэры таксама атрымалі новыя парадныя кіцелі. Кіцель жаўнерскі парадны зашпільваецца на 5 вялікіх гузікаў з Пагоняй па шыю. Закаўрашы зашпільваюцца на 2 малых гузіка.

Фуражырка для жаўнераў і афіцэраў зялёная з малой цэшкай.

У паветрана-дэсантных войсках блакітны бярэт, цэшка вялікая, злева прышыты бел-чырвона-белы сцяжок.

Шынэль афіцэрскі зялёны суконны, зашпільваецца на 4 белыя вялікія гузікі з Пагоняй. Наплечнікі суконныя ўшытыя ў рукаво. Каўнер з штучнай шэра-блакітнай футры. У роты ганаровай варты шынэль дзвубортны з белымі кантамі.

Шапка зімовая з штучнай шэра-блакітнай футры. Цэшка вялікая.

У 1994-м годзе для афіцэраў і падафіцэраў была распрацавана зімовая штодзённая куртка з зялёнага сукна. Каўнер з штучнай шэра-блакітнай футры. Куртка зашпільваецца на патаенныя гузікі, толькі на шыі адзін вонкавы вялікі белы гузік з Пагоняй. Наплечнікі суконныя ўшытыя ў рукаво.

 

Цэшкі МА РБ мадэлі 1993 года. Цэшкі вялкія і малыя белыя, жоўтыя для генералаў, сцяжок на бярэт дэсантнікаў.

Нашыўкі на рукаво МА РБ мадэлі 1993 г. Тканыя насілі ў РГВ, з жоўтым кантам-нашыўка для генерала.

Нашыўкі курсантаў беларускіх і замежных вайсковых вучэльняў.

Беларускія афіцэры ў штодзённым строі.

Ганаровая варта. 1995 год.

Беларускі афіцэр у строі летнім штодзённым.

Беларускі жаўнер у строі парадна-выходным.

Студзень 1994 года. Будучы кандыдат у прэзідэнты ЗША Клінтан з беларускімі вайскоўцамі. Што цікава, шынэлі ў іх СА, а кіцелі, мяркуючы па новым нагавіцам, беларускія.

9 траўня 1995 года. Віцебск. На жаўнерах палявы строй СА мадэлі 1988 года. На кепках зоркі.

9 траўня 1995 года. Мінск. Музыкі Роты ганаровай варты.

 

Пасля травеньскага рэферэндума 1995 года ў беларускім войску было загадана выкарыстоўваць савецкія цэшкі замест цэшак з Пагоняй. На рукаво з 1996 года пачалі прышываць новыя нашыўкі з чырвона-зялёным сцягам. Клаўнада з савецкімі знакамі рознасці скончылася дзесці ў годзе 1998-м, калі войска, нарэшце, перайшло на цэшкі з пянтаклям, але без сярпа і молата.

Беларускі дэсантнік. Зіма 1995-96 гадоў.

Знакі.

Беларускае войска ў пачатку 90-х, у адрозненні ад МУС ці ПВ, не атрымала сваіх арыгінальных знакаў класнасці, знакаў за выдатную службу і т.д. Працягвалі ўжывацца савецкія знакі.

75 год 30-й гвардзейскай Іркуцка-Пінскай дывізіі.

40 год Мінскай Сувораўскай вайсковай вучэльні.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (13.03.2016)
Views: 1252 | Tags: рб | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [85]
Section categories
Артыкулы [85]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 10
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz