Friday, 22.06.2018, 00:34
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Баявыя дзеянні ў 1863 годзе ў Літоўскіх губерніях

Аўтар: Сяржук Кабрусёў


Баявыя дзеянні ў 1863 годзе. Паводле загада Мураўёва Вешальніка.
Люты-красавік.
1) 11 (23) студзеня напад паўстанцаў з Царства Польскага на 7-ю роту Лібаўскага пяхотнага палка ў Суражы ў Гродненскай губерніі.
2) 21 студзеня (2 лютага) адзел паўстанцаў разбіты двума эскадронамі Лейб-Гусарскага Паўлаградскага палка каля Чыстай Буды ў Аўгустоўскай губерніі.
3) 23 студзеня (4 лютага) перастрэлка каля места Нямірава пры пераправе адзела Рагінскага праз Буг у Гродненскай губерніі.
4) 24 і 25 студзеня (5 і 6 лютага) генерал-лейтэнант Манюкін каля Сямяціч Гродненскай губерніі разбіў аддзел паўстанцаў.
5) 30 студзеня (11 лютага) флігель-ад’ютант граф Носціц разбіў аддзел Рагінскага каля Каралёва маста Гродненскай губерніі.
6) 3 лютага (15 лютага) падпалкоўнік Вімберг разбіў рэшткі аддзела Рагінскага каля маёнтка Рэчыцы Гродненскай губерніі.
7) 25 лютага (9 сакaвіка) каля мястэчка Руднікі Віленскай губерніі разбіт аддзел паўстанцаў.
8) 10 сакавіка (22 сакавіка) палкоўнік Алхазаў пад Міткішкамі Віленскай губерніі разбіў аддзел паўстанцаў з Вільні.
9) 15 сакавіка (27 сакавіка) каля вёскі Новабержы Ковенскай губерніі разбіт аддзел паўстанцаў.
10) 17 сакавіка (29 сакавіка) каля Высокага Двара ў Ковенскай губерніі разбіт аддзел паўстанцаў.
11) 21 сакавіка (2 красавіка) каля маёнтка Свечкі Віленскай губерніі разбіты паўстанцы з Вілейскага павета.
12) 24 сакавіка (5 красавіка) палкоўнік Бажэранаў пад Цытавянамі Ковенскай губерніі разбіў аддзел паўстанцаў.
13) 26 сакавіка (7 красавіка) падпалкоўнік Карпаў каля маёнтка Павелойцы Аўгустоўскай губерніі разбіў аддзел Андрушкевіча.
14) 30 сакавіка (11 красавіка) капітан Цімафеяў каля вёскі Дубічы Віленскай губерніі разбіў аддзел Нарбута.
15) 4 красавіка (16) ў Жыжмарскам лесе Віленскай губерніі разбіт аддзел паўстанцаў.
16) 8 красавіка (20) каля возера Думбля Віленскай губерніі разбіт аддзел Нарбута.
17) 8 красавіка (20) пад Ястражэмбаю Аўгустоўскай губерніі разбіт аддзел паўстанцаў.
18) 9 красавіка (21) ў Рагоўскіх лясах Ковенскай губерніі разбіт аддзел Мацкевіча.
19) 15 красавіка (27) бой у маёнтка Шанквіц Ковенскай губерніі з аддзелам Яблонскага.
20) 17 красавіка (29) пад Пілатаўшчызнай каля Беластока Гродненскай губерніі разбіт аддзел паўстанцаў.
21) 18 красавіка (30) каля вёскі Ківанцы Віленскай губерніі разбіт аддзел Мацкевіча.

Травень-чэрвень

22) 21 красавіка (3 траўня) генерал-маёр Беклімішаў каля вёскі Горнава разбіў аддзел Латкоўскага, які накіроўваўся ў Белавежскую пушчу.
23) 22 красавіка (4 траўня) палкоўнік Цімафеяў каля возера Палясы Віленскай губерніі разбіў аддзел Нарбута.
24) 25 красавіка (7 траўня) генерал-маёр Ганецкі Першы разбіў пры Медзейке Ковенскай губерніі, 26-га (8) пры Гавенішках і Гудзішках і 27-га (9) пры Шнурышках аб’яднаны аддзел Серакоўскага і Калышкі.
25) 29 красавіка (11 траўня) каля возера Шцемеля бой з паўстанцамі Станевіча.
26) 2 траўня (14) каля карчмы Міхаліны Віленскай губерніі бой з аддзелам Траўгута.
27) 3 траўня (15) каля карчмы Міхаліны Віленскай губерніі разбіт аддзел Траўгута.
28) 6 траўня (18) бой ў Ардажынскім лесе Гродненскай губерніі.
29) 7 траўня (19) генерал-маёр Ведзеямер разбіў пад Стравенікамі Віленскай губерніі аддзел Любіча.
30) 9 траўня (21) генерал-маёр граф Шуфалаў пад Лабанарам Віленскай губерніі разбіў паўстанскі аддзел.
31) 9 траўня (21) пад Трышкамі Ковенскай губерніі разбіт аддзел Станкевіча.
32) 9 траўня (21) каля места Юровічы Мінскай губерніі разбіт аддзел Свентаржэцкага.
33) 11 траўня (23) падпалкоўнік Маноцкі ў Бальваржышцкіх лясах Аўгустоўскай губерніі разбіў аддзел Камінскага.
34) 13 траўня (25) генерал-маёр Эггер у Бялінскім лесе Гродненскай губерніі разбіў аддзел Траўгута.
35) 16 траўня (28) палкоўнік Гал у Стайкаўскай пушчы на мяжы Вілейскага і Барысаўскага паветаў разбіў аддзел паўстанцаў.
36) 19 траўня (31) адбылася бітва каля Мажан у Рагоўскіх лясах Ковенскай губерніі.
37) 19 траўня (31) адбылася бітва пад Руднікамі Віленскай губерніі.
38) 21 траўня (2 чэрвеня) ва ўрочышчы Пагарэла Гродненскай губерніі быў разбіты аддзел Духінскага.
39) 23 траўня (4 чэрвеня) каля фальварка Грушы Віленскай губерніі разбіт аддзел Альбертуса.
40) 23 траўня (4 чэрвеня) пад Мілавідамі Гродненскай губерніі бой палкоўніка Булгарына з паўстанскім аддзелам.
41) 25 траўня (6 чэрвеня) палкоўнік Нарбут разбіў аддзел Мацкевіча ў Цытавянскіх лясах Ковенскай губерніі.
42) 26 траўня (7 чэрвеня) знішчан паўстанскі аддзел з Мілавідаў у балотах за Серадовым Гродненскай губерніі.
43) 1 чэрвеня (13) каля Чорнага возера Гродненскай губерніі разбіт аддзел Влодака.
44) 4 чэрвеня (16) каля Лыскова Гродненскай губерніі разбіт аддзел Лыскова.
45) 9 чэрвеня (21) ва ўрочышчы Жаркоўшчызна знішчаны рэшткі аддзела Духінскага.
46) 9 чэрвеня (21) ў фальварка Станцышкі Ковенскай губерніі разбіты аддзелы Віслаўха і Бранта.
47) 10 чэрвеня (22) палкоўнік Данілаў пад Папялянамі Ковенскай губерніі разбіў аддзелы Ябланоўскага і Мацкевіча.
48) 11 чэрвеня (23) каля Століна Мінскай губерніі разбіты рэшткі аддзела Траўгута.
49) 12 чэрвеня (24) палкоўнік Чартоў пад Мантвідавым Ковенскай губерніі разбіў аддзелы Езерскага і Міцкевіча.
50) 12 чэрвеня (24) каля фальварка Гедройцы Віленскай губерніі разбіт аддзел Альбертуса.
51) 13 чэрвеня (25) падпалкоўнік Зыкаў каля Логіна Мінскай губерніі разбіў паўстанскі аддзел з Ігуменскага павета.
52) 14 чэрвеня (26) пад Ворнамі Ковенскай губерніі разбіт аддзел Багдановіча.
53) 18 чэрвеня (30) каля вёскі Пажверы Ковенскай губерніі разбіт аддзел Ябланоўскага.

Ліпень-лістапад.

54) 29 чэрвеня (11 ліпеня) ў Клярышскам лесе Віленскай губерніі разбіты аддзелы Віславуха і Любіча.
55) 30 чэрвеня (11 ліпеня) каля Лаўкова Ковенскай губерніі разбіт аддзел паўстанцаў.
56) 9 ліпеня (21) капітан Граф каля Высокай Руды Аўгустоўскай губерніі разбіў аддзел паўстанцаў.
57) 21 ліпеня (2 жніўня) каля ўрочышча Лапнікі Гродненскай губерніі разбіт конны аддзел Кабылінскага.
58) 23 ліпеня (4 жніўня) каля фальварка Пухлы Гродненскай губерніі адбыўся бой з аддзелам Врублеўскага.
59) 9 жніўня (21) капітан Карташаў пад Алькенікамі Віленскай губерніі разбіў аддзелы Глеба, Сендзіка, Любіча і Астрога.
60) 10 і 12 жніўня (22 і 24) генерал-маёр Барацінскі разбіў пад Сімна і каля фальварка Славанты Аўгустоўскай губерніі аддзел паўстанцаў.
61) 7 верасня (19) каля Ціонткава Гродненскай губерніі разбіты рэшткі аддзела Врублеўскага, якія накіроўваліся ў Царства Польскае.
62) 25 верасня (7 кастрычніка) генерал-лейтэнант Ганеці каля засценка Жолішкі Ковенскай губерніі разбіў рэшткі аддзела Мацкевіча.
63) 29 верасня (11 кастрычніка) каля Сярэі Аўгустоўскай губерніі разбіты рэшткі аддзела Астрогі.
64) 7 кастрычніка (19) каля фальварка Данілішкі Ковенскай губерніі разбіты аддзел Мацкевіча.
65) 25 кастрычніка (6 лістапада) аддзел паўстанцаў выбіты за рэку Омулеў Аўгустоўскай губерніі.
66) 30 кастрычніка (11 лістапада) падпалкоўнік Карпаў знішчыў пад Даршышкамі Ковенскай губерніі конны аддзел Люткевіча.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (09.10.2013)
Views: 716 | Tags: 1863 | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz