Friday, 29.03.2024, 05:21
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Арганізацыя аддзелаў касінераў

Арганізацыя аддзелаў касінераў

 

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

 

            Недахоп агнестрэльнай зброі выклікаў стварэнне ў паўстанскім войску адзелаў пікенёраў (касінераў). У пачатку паўстання на землях Каралеўства Польскага ў партызанскіх аддзелах колькасць касінераў даходзіла да 75-80 % ад агульнай колькасці камбатантаў. Восенню 1863 года агульная колькасць касінераў па дадзеным польскіх даследчыкаў знізілася да 12 % (каля 1600 чалавек). Прыкладна такі адсотак касінераў павінен быў быць у партызанскіх аддзелах на Літве. На Жмудзі колькасць пікінёраў, на маю думку, павінна быць меншай, бо тут існаваў доўгі час канал пастаўкі якаснай зброі праз марское ўзбярэжжа, дзякуючы якому паўстанне там пратрымалася досыць доўга.

            Касінеры маглі эфектыўна дзейнічаць пры абароне стральцоў ад атакі кавалерыі. Раптоўны ўдар касінераў у пікі з атулку таксама прыносіў праціўніку вялікія страты. Карцеч артылерыі грунтоўна вынішчала шэрагі касінераў, таму ім пад агнём артылерыі загадвалася класціца на зямлю.

            Касінеры ў войску на фінальным этапе паўстання ператварыліся ў своеасаблівы баласт. У касінерскія роты накіроўвалі штрафінікоў, жаўнераў недасведчаных, хворых і слабых, якіх абавязвалі выконваць абозную службу.

 

            Паводле распрацовак вайсковага тэарэтыка Людвіга Міраслаўскага, рота касінераў павінна была складацца з дзвух звязаў (плутонаў). Кожны звяз складаецца з чатырох дружын, якія шыхтуюцца ў дзве лініі і аднаго сапёра. У кожнай дружыне 17 чалавек на чале з падафіцэрам. Звязам камандуе камендант у ступені капітана ці паручніка. Звяз касінераў пры адбіванні атакі кавалерыі можа ўмацоўвацца дзвума дружынамі стральцоў на чале з падафіцэрамі і падпаручнікам, якія займаюць трэцюю лінію за касінерамі. З дзвух звязаў складаецца рота, якой кіруе капітан першага звяза. Чатыры роты ўтвараюць батальён на чале з падпалкоўнікам і маёрам.

 

Атака (мал.2). Каманды ( з выдання "Муштра касінераў” Людвіга Міраслаўскага):

1. Плутон да штурма !

 

Другі шэраг адыходзіць ад першага на 4 крокі. Касінеры здымаюць з грудзі тарчы і бяруць іх разам з пікай у правую руку гарызантальна, як на мал.1. Кожны касінер левай рукой трымаецца за пендзент свайго левага напарніка.

 

2. Плутон бягом !

 

Камендант займае месца з правага боку звяза, сапёр пераходзіць за другую лінію ў сярэдзіну. Касінеры бягом набліжаюцца да праціўніка.

 

3. Ура !

 

Касінеры першага шэрага блакіруюць штыкі праціўніка, касінеры другога шэрага наносяць удары пікай у жывот.

 

 

Мал.1–Касінеры пад час атакі.

 

 

Мал.2–Плутон касінераў у баявым шыхту перад атакай. Падафіцэры на флангах.

 

Плутон пад агнём артылерыі. Каманды:

 

1. Пад агнём гарматным–НА ЗЯМЛЮ !

 

Першы і другі шэрагі разыходзяцца кожны на 4 крокі. Жаўнеры кладуць пікі і тарчы на зямлю, кладуцца жыватом на тарчы. Сапёр на правым фланге. Камендант плутона і падафіцэры за фронтам, прысядаюць на адном калене на зямлю.

 

2. Плутон–УСТАЦЬ !

 

У кожным шэрагу касінеры паўстаюць, у правай руке тарча, у левай піка.

 

 

Плутон пад атакай кавалерыі. Каманды:

 

1. Супраць кавалерыі–СТАВЬ ПЛОТ !

 

Абодва шэрагі захоўваюць паміж сабой адлегласць у 3 крокі. Дастаюць пікі з тарчы і ўтыкаюць іх у зямлю. Касінеры адпінаюць тарчы ад бандальеры, а ў першым шэрагу касінеры падпіраюць тронкамі свае тарчы, як на мал.3.

 

 

Мал.3–Касінеры адбіваюць атаку кавалерыі.

 

Касінеры з першага шэрага праз правы бок бяруць тарчу і тронак у сваіх вядомых, ставяць побач са сваёй тарчай.

 

2. Да атакі–ЗБРОЮ !

 

Касінеры бяруць пікі ў дзве рукі. Сапёр займае месца на правым крыле, падафіцэры і камендант за фронтам у трох кроках за другой лініяй. 

 

3. Разабраць–ПЛОТ !

           

            Абодва шэрагі паўстаюць, утыкаюць пікі ў зямлю. Першы шэраг перадае праз правы бок тарчы і тронкі другому шэрагу. Касінеры хаваюць тронкі ў тарчы, тарчы ставяць у правага калена, пікі ў правай нагі.

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (02.12.2013)
Views: 1008 | Tags: 1863 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz