Friday, 22.06.2018, 00:28
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

58th Infantry Regiment

58th Infantry Regiment

Аўтар: Серж Кабрусеў, красавік 2013.

Калі пачалася ў Штатах грамадзянская вайна, там было каля 30 тысяч палякаў і літвінаў. Каля 4000 служыла ў войску Саюза, 166 з іх мелі афіцэрскія ступені. Каля 5000 чалавек біліся на баку Канфедзерацыі.
Уладзімір Кржыжаноўскі ўзначаліў ”Польскі легіон”. Пачаў служыць шараговым, потым узначаліў невялікі адзел пад назвай “Рота Кржыжаноўскага”. Атрымаў ступень маёра. У 1861 годзе міністр вайны Камерон даручыў яму сфармаваць адзел з палякаў і літвінаў прыхільнікаў Саюза. Кржыжаноўскі завербаваў каля 400 чалавек, з якіх утварыў полк з назвай “Стральцы Злучаных Штатаў”. Спачатку гэтая вайсковая адзінка праходзіла як незалежная і добраахвотніцкая частка войска Саюза. Потым была злучана з стральцамі Моргана, пазней з ёй утварылі “58-мы полк новаёрскі”. Называўся ён “Польскі легіён”, таму што вялікая чаcтка яго жаўнераў былі нашчадкамі эмігрантаў з абшараў былой Рэчы Паспалітай: Княства Варшаўскага, Каралеўства Польскага, Княства Літоўскага, Прусіі, Аўстрыіі.

Мал.1–Брыгадны генерал Уладзімір Кржыжаноўскі.


Мал.2–Сцяг 58-га Ньюёрскага палка.


Мал.3–Капітан роты К Адольф Шмагер.

Мал.4–Капітан роты Е Эміль Кёніг.

Мал.5–Першы лейтэнант Гэнры Кэрн.

Мал.6– Другі лейтэнант роты Е Джон М. Бьютал.

Мал.7–Польскі легіанер. Літаграфія.

Мал.8–Легіанер. Малюнак.
Калі адзелы Канфедзерацыі генерала Томаса Джэксана атакавалі генерала Фрыманта пад Крос Кейс 8 чэрвеня 1862 года, полк Кржыжаноўскага быў накіраваны для падтрымкі генерала Джуліўса Штагеля. Гэтая дапамога выратавала армію Фрыманта ад знішчэння. Пазней у тым самым годзе Кржыжаноўскі стаў даводцам другой брыгады, якая была часткай трэцяй дывізіі, складалася з пяхоты і артылерыі. Прымала яна ўдзел у бітвах пад Салпер Спрынг, Ватэрлоа Спрынг і Гавенон. Дывізія Кржыжаноўскага ваявала таксама ў бітве над Бул Ранам. Лінкольн намінаваў Кржыжаноўскага на ступень генерала брыгады, але Кангрэс не затвердзіў яго прапановы. 

Мал.9–Помнік жаўнерам 58-га новаёрскага палка.

У 1861 годзе былі спробы стварыць польскія адзінкі на поўдні. Аднак у адрозненні ад поўначы палякаў там было досыць шмат. Шмат з іх увашлі ў склад 14 і 15 палкоў з Лузіаны. У лютым 1863 года афіцэр войск Саюза ў Кэмп Батлер даносіў, што сярод зняволеных канфедзератаў ёсць шмат палякаў з Тэхасу, якія былі прымусова рэкрутаваны да адзелаў Полудня і згаджаліся перайці на бок Саюза. 
Валеры Сулакоўскі, які раней быў афіцэрам у арміі аўстрыйскай, стаў палкоўнікам 14 палка пяхоты з Лузіаны ў 1861 годзе. У 1863 стаў галоўным інжэнерам у Тэхасе. Прапанаваў Канфедзерацыі завербаваць каля 12-15 тыс. палякаў у Еўропе . У 1863 годзе секратар Канфедзерацыі Юда Бэнджамін згадзіўся на план Сулакоўскага і запэўніў, што знойдзе сродкі для транспарціроўкі палякаў да Тэхасу. Планавалася з іх утварыць самастойныя і незалежныя адзелы. Сулакоўскі паехаў у Парыж і знік там.
Тры іншых нашых земляка даслужылі да высокіх ступеняў у шэрагах Канфедзерацыі. Першы з іх Ігнаці Шыманскі, уладальнік плантацыі ў ваколіцах Новага Арлеану. У 1862 удзельнічаў у абароне ўзбярэжжа ў Новым Арлеане, кіраваў палком Шалмета. Патрапіў у палон, але пазней атрымаў волю ў выніку абмена ваеннапалоннымі. Другі польскі эмігрант Іпаліт Аладоўскі, былы сяржант інтэндантуры ў арміі Саюза, быў кіраўніком тылавых службаў Тэнэсі ў 1862-1863 гадах. Трэцім быў Каспер Тохман, былы ўдзельнік паўстання 1830 года, абаронца нявольніцтва і ўладальнік фермы пад Вашынгтонам. Стаў заставальнікам разам з Сулакоўскім і Аладоўскім з польскіх эмігрантаў у паўднёвых штатах “Польскай брыгады” сфармаванай у Новым Арлеане ў штаце Лузіана. Яна залучала ў сябе 14 полк пяхоты Лузіаны ў складзе брыгады “Тыграў з Лузіаны”. Апагеям развіцця польскіх адзінак у войску Канфедзерацыі было ўтварэнне 15 палка пяхоты пры ўдзеле Тохмана. Польская брыгада прымала ўдзел у бітвах пад Гецісбургам, дзе 2 ліпеня 1863 года прымала ўдзел у атаках на пагорак Калпс Хіл і панесла вялікія страты. Тохман атрымаў ступень палкоўніка.
Літвіны і палякі, якія ваявалі ў войсках Канфедзерацыі і Саюза былі найперш ідэалістамі. Вербаваліся ў войска не для таго, каб зарабіць, але каб змагацца за слушную справу, якой было знішчэнне нявольніцтва, а ў выпадку паўднёвых штатаў–незалежнасць. Прытрымлівацца такіх матываў маглі толькі тыя, хто даўно асеў у Штатах. Для новых эмігрантаў вайна была сродкам палепшыць свой эканамічны стан.


Мал.10–Сцяг 14-га лузіанскага палка.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (08.03.2018)
Views: 75 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz